- г. Мінск, вул. Захарава, 73а
- 233-93-99
- 294-64-83
- rcce@mchs.gov.by
Парадак атрымання ліцэнзіі
Для атрымання ліцэнзіі суіскальнік ліцэнзіі прадстаўляе ў ліцэнзуючы орган наступныя дакументы:
1. Вопіс дакументаў у справе.
Спампаваць узор у фармаце .rtf
2. Даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў арганізацыі ў МНС (У выпадку падачы дакументаў упаўнаважаным прадстаўніком арганізацыі).
Спампаваць узор у фармаце .rtf
3. Заява аб выдачы ліцэнзіі з указаннем:
-
назвы юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка) і месцы яго знаходжання;
-
ліцэнзуемага віду дзейнасці (работ або паслуг па гэтаму віду дзейнасці), які суіскальнік ліцэнзіі мае намер ажыццяўляць.
Спампаваць узор у фармаце .rtf
4. Копii ўстаноўчых дакументаў юрыдычнай асобы, дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, без натарыяльнага засведчання (копіі Статута арганізацыі, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі).
5. Дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі (унясенне дапаўненняў у ліцэнзію). Памер дзяржаўнай пошліны складае::
-
за атрыманне ліцэнзіі - 10 базавых велічынь;
-
за ўнясенне дапаўненняў (змены) у ліцэнзіі - 5 базавых велічынь.
Каардынаты плацяжу дзяржаўнай пошліны:
Галоўнае ўпраўленне міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску
г. Мінск ААТ «АСБ Беларусбанк», bic swift AKBBBY2X
р / с BY04AKBB36029110100040000000, 100062041 УНП
прызначэнне плацяжу:
03001 – для юр. асоб
03002 – для ІП і фіз. асоб
- Згодна з арт. 251 Асаблівай часткі Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-З факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі, экзэмплярам плацежнай інструкцыі, складзеным на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны змяшчацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.
6. Спіс штатных спецыялістаў для выканання ліцэнзаванай дзейнасці.
Спампаваць узор у фармаце .rtf
-
У штаце прадпрыемства патрабуецца наяўнасць не менш за 3 работнікаў (тэхнічных кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых), (для гандлю сродкамі супрацьпажарнай абароны - не менш за аднаго работніка).
-
Навучанне (падвышэнне кваліфікацыі) работнікаў праводзіцца ва ўстановах адукацыі (іх падраздзяленнях), якiя забяспечваюць навучанне (падвышэнне кваліфікацыі) па гэтаму віду ліцэнзуемых работ і (або) паслуг, аднымі з якіх з'яўляюцца:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220118, г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25
сайт: ucp.by
электронная пошта mail@ucp.by
Факультэт бяспекі жыццядзейнасці (дадатковая адукацыя дарослых: курсы павышэння кваліфікацыі, навучальныя курсы, семінары).
Тэлефон для даведак: +375 (17) 340-69-55;
тэлефон-факс (аўтамат): +375 (17) 340-35-58;
Кабінет № 312, корпус В.
Філіял «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэт грамадзянскай абароны МНС (дадатковая адукацыя дарослых: курсы павышэння кваліфікацыі, навучальныя курсы)
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 222131, Мінская вобл., Барысаўскі р-н, пас. Светлы Гай,
Тэлефон для даведак: +375 (177) 76-24-01, 74-84-43, 76-29-13.
Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі (дадатковая адукацыя дарослых: павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы)
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 246023, г. Гомель, пр-т Рэчыцкі, 35А.
электронная пошта: gf@ucp.by
Тэлефон для даведак: +375 (232) 46-00-11, 46-06-60.
7. Пералік існуючых памяшканняў, абсталявання, прыбораў і інструментаў для выканання ліцэнзаванай дзейнасці.
Спампаваць узор у фармаце .rtf
-
Згодна ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам, што прад'яўляюцца да суіскальніка ліцэнзіі, памяшканні могуць знаходзіцца на праве ўласнасці (гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання) альбо ў арэндзе, а абсталяванне, прыборы і інструмент - толькі на правах уласнасці (гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання).
-
Для ажыццяўлення ліцэнзаванай дзейнасці (захоўвання рэалізуемай прадукцыі) у суіскальніка ліцэнзіі патрабуецца наяўнасць складскога памяшкання, адпаведнага дзяржаўным стандартам, нормам і правілам сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі. Пры гэтым дапускаецца выкарыстанне складскога памяшкання ў адпаведнасці з дамовай адказнага захоўвання.
8.Копія загаду кіраўніка аб зацвярджэнні сістэм кантролю за якасцю ажыццяўлення дзейнасці па забеспячэнню пажарнай бяспекі і навучання (павышэння кваліфікацыі) работнікаў.
Спампаваць узор у фармаце .rtf
Для дакументавання сістэм кантролю за якасцю ажыццяўлення дзейнасці па забеспячэнню пажарнай бяспекі і навучання (павышэння кваліфікацыі) работнікаў на прадпрыемстве павінны быць распрацаваны адпаведныя палажэнні або стандарты прадпрыемства.
Парадак распрацоўкі і функцыянавання сістэмы кантролю за якасцю ажыццяўлення дзейнасці па забеспячэнню пажарнай бяспекі і навучання (павышэння кваліфікацыі) работнікаў суіскальнікаў ліцэнзій (ліцэнзіятаў) вызначаны пастановай МНС ад 28 студзеня 2016 г. № 2
Сістэма кантролю за якасцю ліцэнзаванай дзейнасці можа ўключаць: стандарт прадпрыемства (палажэнне) аб якасці (кіраўніцтва па якасці), арганізацыйна-распарадчыя дакументы (загады, распараджэнні, інструкцыі, планы-графікі, планы мерапрыемстваў), службовыя інструкцыі (абавязкі), размеркаванне паўнамоцтваў і інш.
Сістэма падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) спецыялістаў можа ўключаць: стандарт прадпрыемства (палажэнне) аб падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) спецыялістаў, арганізацыйна-распарадчыя дакументы (загады, распараджэнні, інструкцыі, графікі правядзення заняткаў, план-канспекты, канспекты, часопісы рэгістрацыі заняткаў і інш.).
СКАЧАЦЬ узоры дакументаў адным файлам
Назад