image description
 

Установа «Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцэнзаваных відаў дзейнасці» МНС Рэспублікі Беларусь

Ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы

Ліцэнзійнымі патрабаваннямі і ўмовамі дзейнасці па забеспячэнню пажарнай бяспекі, што прад'яўляюцца да суiскальнiкаў ліцэнзіі, з'яўляюцца:

  • наяўнасць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання або іншай законнай падставе памяшканняў, неабходных для ажыццяўлення заяўленай ліцэнзаванай дзейнасці, якія адпавядаюць абавязковым для выканання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі;

  • наяўнасць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання абсталявання, прыбораў і інструментаў, неабходных для ажыццяўлення заяўленай ліцэнзаванай дзейнасці, якія адпавядаюць дзяржаўным стандартам, нормам і правілам;

  • наяўнасць узгодненых з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях лакальных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць гатоўнасць падраздзяленняў да тушэння пажараў, аснашчанасць, арганізацыю нясення дзяжурстваў (для дзейнасці па стварэнні і функцыянаванні падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць тушэнне пажараў);

  • наяўнасць сістэмы кантролю за якасцю ажыццяўлення ліцэнзаванай дзейнасці і навучання (павышэння кваліфікацыі) работнікаў, парадак распрацоўкі і функцыянавання якой вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.

Ліцэнзійнымі патрабаваннямі і ўмовамі, што прад'яўляюцца да лiцэнзiята, з'яўляюцца:

  • захаванне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, названых вышэй;

  • функцыянаванне сістэм кантролю за якасцю ажыццяўлення ліцэнзаванай дзейнасці і навучання (павышэння кваліфікацыі) работнікаў;

  • прадстаўленне ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях штогод да 1 лютага звестак аб аб'ёмах выкананых за папярэднi год работ, што складаюць ліцэнзуемую дзейнасць.



Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть